skruber (skruber) wrote in zampolit_ru,
skruber
skruber
zampolit_ru

Жыды на Беларусі٭ Бытавыя штрыхі. Змітрок Бядуля

Оригинал взят у skruber в Жыды на Беларусі٭ Бытавыя штрыхі. Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля



БЯДУЛЯ Змітрок (сапр. ПЛАЎНІК Самуіл Яфімавіч;
інш. псеўданімы:
Ясакар, Сымон Пустэльнік, Іскра, Святагор, Ярыла Чырвоны) (23.04.1886, мяст. Пасадзец Вілейскага пав. (цяпер вёска Лагойскага р-на) - 03.11.1941, пахаваны ў г. Уральск), беларускі пісьменнік, удзельнік беларускага нацыянальна вызваленчага руху. З сям'і яўрэя-арандатара, які стаў дробным лесапрамыслоўцам. Вучыўся ў хедары (пачатковай яўрэйскай школе), ешыбоце (школе рабінаў), але не скончыў яго. Непрацяглы час працаваў хатнім настаўніка, займаўся самаадукацыяй.

Жыды на Беларусі٭Бытавыя штрыхі
Менск
Друкарня Я.А. Грынблята
1918







Некалькі сталеццяу таму назад, жыды перебраліся у наш край праз заходнюю Эуропу і Польшчу.

Да заняцця нашаго краю Расіяй, яны, апрача волі гандлю, рамесла і жыхарства усюды - і па весках, мелі ішчэ і свае самаупрауленне - "кагал".

Значнейшыя рэпрэсіі над імі у нашым краю расійскім урадам былі паузяты каля 1820 г., хаця ужо зараз-жа пасьля "брацкаго" прылучэння Беларусі да Масквы, што сталося прыапошнім раздзелі Польшчы у 1795 годзе, Беларусі надавалося роля жыдоускаго "гетто".

Кацярына Вялікая увела "еврейскій вопросъ" у унутрэннюю палітыку Расіі, а у 1800 року паэт Дзержавін быу камандзіраваны імпэратарам Паулам І на Беларусь, каб дэтальна пазнаеміцца са становішчам жыдоу і, паводлуг фактычных данных, апрацовываць праэкт рэформы для жыдоу.

Дзержавін пісау свой праект у Вітэбску.

Менскі "кагал" уладжвау з гэтай прычыны сход у 1802 року і хлапатау перад Александрам І аб зьмягчэнні рэформау.

Перашкаджаючы усякімі спосабамі разсяленню жыдоускаго элементу у каранных расійскіх губ. за "шкадлівасьць", расійскі урад, лічыушы Беларускі край чужым, забраным, паволі стварву тут астрог для жыдоускай люднасьці, уключаушы Беларусь у ганебнейшую у гісторыі царскай Расіі, прагрымеушую на увесь сьвет, так званую "черту еврейской осљдлости".

Тут, на Беларусі, болей чым у сумежных краех жыдоускаго гетто, тварыуся іх эконамічны і культурно-нацыянальны быт доугімі годамі....


Все "спасибо" тов.p0pik0f


Tags: Белоруссия, Библиотека офицера, Былое и думы, окончательное ешение евгейского вопгоса
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 9 comments